Замчышча Іказненскага замка
Belarus /
Vicebsk /
Braslav /
World
/ Belarus
/ Vicebsk
/ Braslav
замак, руіны, разваліны, гістарычнае месца
Іказненскі замак — колішні замак у в. Іказнь.
Замак і «места» Іказнь закладзены ў 1504 годзе браслаўскім старастам Іванам Сапегам.
Займаў паўднёва-ўсходні край вострава Замак на возеры Іказнь. Узвышаная частка пагорка (55х30 м) з поўначы і ўсходу была абведзена мурам таўшчынёй 2 м, складзеным з валуноў і цэглы ў тэхніцы паласатай муроўкі. Заходні бок ахоўваўся гліняным валам, на якім былі драўляныя сцены. На паўднёвым краі замкавага пагорка стаяла мураванае збудаванне (20х18 м, таўшчыня сцен 2 м) з цэглы і валуноў, зробленае ў адной тэхніцы з мурам. У паўднёвым куце пагорка на курганападобным насыпе стаяла драўляная вежа. На ўсходнім рагу замка ўзвялі пяцівугольную вежу-рандэль з валунна-цаглянымі сценамі таўшчынёй 2 м. Схілы замкавага пагорка амаль да самай вады былі забрукаваны. Уезд у замак размяшчаўся па цэнтры заходняй сцяны. Падыходы да замка і ўсю астатнюю тэрыторыю вострава займаў падзамак. З поўдня і паўдневага-захада ён быў абнесены земляным валам вышынёй каля 2 м з драўлянымі канструкцыямі на ім.
Разбурэнне замка прыпадае на перыяд Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў.

Спасылка на Wikipedia: http://be.wikipedia.org/wiki/Іказненскі_замак
Nearby cities:
Каардынаты: 55°37'23"N 27°16'0"E
- Рэшткі Дзісенскага замка 61 км
- Замчышча Сокал 81 км
- Паненская гара 163 км
- Друцкае замчышча 214 км
- Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Нясвіж» 269 км
- Горскі замак 293 км
- Замак 295 км
- Глускі замак 317 км
- Замак Жабер 387 км
- Брэсцкі (Берасцейскі) замак 460 км
- Возера Іказнь 1.3 км
- Возера Укля 5.1 км
- Возера Інава 5.7 км
- Возера Опліса 6 км
- Возера Абстэрна 7.3 км
- Возера Падзявы 9 км
- Возера Набіста 10 км
- Возера Важа 10 км
- Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" 11 км
- Гідралагічны заказнік «Балота Мох» 14 км