Возера Інава

Belarus / Vicebsk / Braslav /

Інава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята. Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Браслава, каля вёскі Інава. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёраў.
Плошча паверхні возера складае 1,27 км². Найбольшая глыбіня возера 9 м. Даўжыня 2,24 км, найбольшая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі 6,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 6,6 млн м³, плошча вадазбору 12 км².
На ўсходзе выцякае ручай у возера Укля.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°34'27"N   27°14'27"E
This article was last modified 7 years ago