| |||||||
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() | |||||||
СмаленскСмаленск (па-руску: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобл., мае званне "Горад-Герой" (з 6 мая 1985 года), быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна.
Насельніцтва горада складае 319,3 тыс. чал. (2005). Горад размешчаны ў 419 км на захад–паўднёвы захад ад Масквы ў верхняй плыні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Балтыю і іншыя краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км². Мэр горада — Уладзіслаў Халецкi (з 11 сакавіка 2003).
| |||||||
|
|||||||