Мiнск

Belarus / Minsk /
 горад, сталіца штата / правінцыі / рэгіёна, first-level administrative division (en), сталіца дзяржавы, горад-герой, раённы цэнтр

Мінск (з 1918 г. да 29 ліпеня 1939 г. афіцыйная назва — Менск) — сталіца Рэспублікі Беларусь і самы буйны горад краіны, адміністрацыйны цэнтр Мінскага раёна і Мінскай вобласці, мае адмысловы адміністратыўны статус — нароўні з абласцямі.
Таксама з’яўляецца сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Насельніцтва — 1,9 млн чалавек (2012). Утварае агламерацыю, у межах якой пражывае звыш 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі. Горад размешчаны недалёка ад геаграфічнага цэнтра краіны, на берагах ракі Свіслач.

Назва горада паходзіць ад назвы ракі «Менка», якая мае, верагодна, балтамоўную этымалогію. Пачаткова назва ў форме «Менск» (ці «Меньск») ужывалася ў летапісах і афіцыйных дакументах да канца XV ст., напрыклад, у прывілеі гораду Менску на Магдэбургскае права (1499). У XVI ст. пад польскамоўным уплывам з'явілася дублетнае напісанне «Мінск», якое на працягу канца XVI—XVII стст. цалкам выцесніла ранейшую форму назвы.

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. У канцы XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства.
З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля Люблінскай Уніі назва горада зменена на польскі капыл - "Мінск".
У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні.
25 сакавіка 1918 г. у Мінску абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.
У пачатку 1919 г. горад занялі бальшавіцкія войскі. Сталіца БССР з моманту яе ўтварэння.
З канца 1991 г. сталіца незалежнай Беларусі.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°52'59"N   27°43'2"E
Гэты артыкул абаронены

Каментарый

  • Гораду прысьвечаны сайт http://mensk.by/