Возера Абстэрна

Belarus / Vicebsk / Mjory /

Абстэрна — возера на поўдні Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 14 км на захад ад Мёраў каля вёскі Пераброддзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр. Паўднёвую затоку Абстэрны мясцовыя жыхары нахываюць возерам Луша.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Абстэрны складае 9,89 км². Найбольшая глыбіня возера — 12 м. Даўжыня возера — 5,5 км, найбольшая шырыня — 2,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 18,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 50 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км².
Злучана ручаём з возерам Укля, а таксама пратокамі з азёрамі Важа і Набіста.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°36'10"N   27°22'38"E
This article was last modified 6 years ago