Возера Струста

Belarus / Vicebsk / Braslav /

Струста — возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 4 км на поўначы ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб′ём вады 94,3 млн. м³. Плошча вадазбору 223 км².
Ёсць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя).
На захадзе ўпадае рака Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна, сцёк праз пратоку ў возера Войса.

Yandex panoramas:
yandex.ru/maps/-/CCU5m0HYtD
yandex.ru/maps/-/CCU5m0DO3B
yandex.ru/maps/-/CCU5m0D3cC
Nearby cities:
Каардынаты:   55°41'47"N   27°2'45"E
This article was last modified 3 years ago