Возера Укля

Belarus / Vicebsk / Braslav /

У́кля, Укла — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 18 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, каля вёскі Укля. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр.
Плошча паверхні возера 9,83 км². Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя каля 5,6 м. Даўжыня возера 5,8 км, найбольшая шырыня 2,8 км. Даўжыня берагавой лініі 19,9 км. Аб'ём вады 55,3 млн. м³. Плошча вадазбору 69,3 км².
У возера ўпадаюць ручаі, у т.л. з возера Інава, і выцякае ручай у возера Абстэрна.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°35'8"N   27°18'51"E
This article was last modified 6 years ago