Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Belarus / Vicebsk / Braslav /
 парк, нацыянальны парк

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» размешчаны на паўночным захадзе Беларусі, ў Віцебскай вобласці.
Нацыянальны парк служыць абароне ўнікальных прыродных комплексаў ад гаспадарчай дзейнасці чалавека, зберажэнню іх для будучых пакаленняў. Ён быў створаны ў жніўні 1995 г. Ядром стала Браслаўская група азёр. У склад парка ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёна са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча нацыянальнага парку складае 71,5 тыс. га. З поўначы на поўдзень ён цягнецца на 56 км, пры шырыні ад 7 да 29 км. Каля 17 % яго тэрыторыі займаюць азёры, лясы складаюць 46 % паверхні.
Галоўнае багацце – каля 300 азёр і вадаёмаў – розных па форме, плошчы, глыбіні, саставу і празрыстасці вады, разнастайнасці флоры і фаўны. За незвычайнае хараство іх называюць "блакітнымі каралямі" Беларусі.
Самыя глыбокія азёры – Воласа Паўднёвы (максімальная глыбіня 40,4 м), Воласа Паўночны (29,2 м), Укля (25 м) і Струста (23 м).
Самыя вялікія па плошчы – Дрывяты (36 км², 5-е па велічыні ў Беларусі) і Снуды (22 км², 8-е ў Беларусі).
Браслаўскія азёры насяляюць рэліктавыя беспазваночныя, што сведчыць аб чысціні вады. Тут жыве больш за 30 відаў рыб. На тэрыторыі Браслаўскага раёна сканцэнтравана каля 35% птушак, якія гняздуюцца ў Беларусі.
Дзякуючы ледавіковым працэсам, у большасці Браслаўскіх азёр складаная форма. Зрэзаная берагавая лінія ўтварае мноства паўастравоў, заліваў і бухт.
www.belarus.by/by/about-belarus/natural-history/braslav...
braslavpark.by/by/
Nearby cities:
Каардынаты:   55°35'21"N   27°6'5"E
Гэты артыкул абаронены
This article was last modified 6 years ago