Возера Неспіш

Belarus / Vicebsk / Braslav /

Не́спіш (трансліт.: Niespiš) — возера ў Браслаўскім раёнене Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка (цячэ праз возера), за 4 км на ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Рубеж. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 4,26 км². Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 4,13 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 16,5 км. Аб′ём вады 13,8 млн. м³. Плошча вадазбору 781 км².

Yandex panorama: yandex.ru/maps/-/CCU5m0wAKA
Nearby cities:
Каардынаты:   55°39'16"N   27°6'20"E
This article was last modified 3 years ago