Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Ельня»

Belarus / Vicebsk / Mjory /
 водна-балотнае ўгоддзе, запаведнік, заказнік, аб'ект Рамсарскай канвенцыі

Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Ельня» — заказнік спецыфічна ўнікальнага тыпу водна-балотных угоддзяў у Беларусі ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці. Гэта неасвоенае верхавое балота, якое іграе важную ролю ў падтрыманні гідралагічнага рэжыму рэгіёна і ракі Заходняй Дзвіны. Утвораны ў 1968 годзе з мэтай захавання ў натуральным стане балотнага масіву Вялікі Мох, затым ён быў расшыраны ў 1981 годзе, а ў 2002-м атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння і ахоўваецца згодна з Рамсарскай канвенцыяй. Агульная плошча заказніка 25758 гектараў. Зарэгістраваны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 г. № 1833 (код МСАП 9000003037).
Каардынаты: 55°34 N 27°55 E (условн.центр)
Міжнародны статус аховы: ТВП утворана ў 1998 годзе (код – BY002, крытэрыі А4, В1, В2). Рамсарская тэрыторыя (крытэрый 1а)
Буйнейшы ў Беларусі комплекс верхавых і пераходных балот са шматлікімі азёрамі, якія прыдаюць разнастайнасць аднатоннаму ландшафту. Па ўсім балоце раскіданы невялікія астравы, пакрытыя мелкаліставымі і яловымі лясамі. Большая частка балотнага масіву зарасла невысокай хвояй, але сустракаюцца і даволі значныя адкрытыя ўчасткі са шматлікімі дробнымі азёрамі і вокнамі чыстай вады. Расліннасць на балотнай частцы заказніка характэрная для верхавых балот і прадстаўлена хваёва-хмызнякова-сфагнавымі і хмызнякова-сфагнавымі супольнасцямі.
miory.vitebsk-region.gov.by/ru/zakasnic
Nearby cities:
Каардынаты:   55°33'5"N   27°50'57"E
Гэты артыкул абаронены

Каментарый

  • Выдадтны натуралістычны рэпартаж пра "Ельню": https://www.svaboda.org/a/28696861.html
This article was last modified 7 years ago