Возера Іказнь

Belarus / Vicebsk / Braslav /

Іка́знь (афіц. транс.: Ikazń) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 14 км на ўсход ад горада Браслаў, каля аграгарадка Іказнь.
Плошча паверхні возера 2,38 км². Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 2,97 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км. Аб'ём вады 7,94 млн. м³. Плошча вадазбору 25,3 км².
На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,2 га. Адзін з іх — востраў Замак.
На паўночным захадзе выцякае рака Усвіца, злучаючая Іказнь з возерам Дрывяты.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°37'33"N   27°17'15"E
This article was last modified 7 years ago