Возера Важа

Belarus / Vicebsk / Mjory /
 Upload a photo

Важа — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Мёраў, за 3 км ад вёскі Пераброддзе Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Важы складае 2,94 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,1 м. Даўжыня возера — 2,62 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Аб'ём вады ў возеры складае 6,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 24,4 км².
Возера мае 2 вострава, агульная плошча якіх складае 0,01 км².
Возера злучанае з возерам Абстэрна пратокай, шырыня якой складае 200 м. У Важу ўпадае рэчка без назвы.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°35'23"N   27°24'41"E
This article was last modified 6 years ago