Горскі замак (Горы)

Russia / Smolensk / Gusino / Горы
 замак, ruined castle (en)
 Upload a photo

Го́рскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVI—XVIII стст. y старажытным горадзе Горы Вялікія, цяпер в. Горы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Меў умацаванні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утваралі земляныя валамі-курцінамі з 7 бастыёнамі, a таксама шырокім і глыбокім ровам.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гадоў замак быў заняты ў 9 кастрычніка 1654 г. войскамі А. М. Трубяцкога пад уплывам весткі пра капітуляцыю Смаленскай крэпасці. У 1663 г. «фортецыя Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х гадоў ужо ўпамінаюцца замак і гарадскі астрог. У апошні раз умацаванні горскага замка спрабаваў выкарыстаць y 1708 г. шведскі кароль Карл XII. Пазней горскі замак страціў сваё ваеннае значэнне.
orda.of.by/.lib/spik/mog/195?m=33.6,64.2
Nearby cities:
Каардынаты:   54°16'29"N   31°12'4"E
This article was last modified 7 years ago