Возера Высокае

Belarus / Vicebsk / Braslav /
 Upload a photo

Высо́кае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрысвята, якая працякае праз возера. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы захад ад Браслава, каля аграгарадка Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр.
Плошча возера Высокае складае 1,42 км². Найбольшая глыбіня возера 8,9 м, сярэдняя 4,1 м. Даўжыня возера — 3,52 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Аб'ём вады ў возеры складае 5,18 млн. м³, плошча вадазбору — 845 км².
На возеры 3 астравы агульнай плошчай 0,03 км².
Nearby cities:
Каардынаты:   55°26'19"N   26°47'39"E
This article was last modified 7 years ago