Востраў Гарадзішча

Belarus / Vicebsk / Pastavy /
 востраў, natural monument (en)
 Upload a photo

Гарадзі́шча — востраў на Богінскім возеры, колішні помнік прыроды мясцовага значэння ў Браслаўскім раёне. Плошча вострава складае 7,5 га. Рэльеф узгорысты. Ахоўны статус нададзены ў 1977 годзе.
У складзе расліннага покрыва дуб, ясень, ліпа драбналістая; у падлеску глог, брызгліна еўрапейская, рабіна, чаромха. Захаваліся рэшткі старажытнага гарадзішча IX—XII стст. Мае культурна-пазнавальнае, навуковае i эстэтычнае значэнне.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°24'49"N   26°48'35"E
This article was last modified 8 years ago