Возера Асінаўка

Belarus / Vicebsk / Mjory /

Асі́наўка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Мёраў, у басейне ракі Мёрыца. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Плошча паверхні складае 1,16 км². Найбольшая глыбіня возера 7,5 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня возера — 3,85 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,74 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,33 млн м³, плошча вадазбору 31,1 км².
Асінаўка злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°36'14"N   27°34'23"E
This article was last modified 7 years ago