Возера Болта

Belarus / Vicebsk / Braslav /

Болта — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 5 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля былой вёскі Шалтэні. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 0,5 км². Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,53 км. Аб′ём вады 1,47 млн. м³. Плошча вадазбору 2 км².
З заліва ва ўсходняй частцы выцякае пратока, злучаючая Болта з возерам Дрывяты.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°35'51"N   26°58'10"E
This article was last modified 6 years ago