Возера Поцех

Belarus / Vicebsk / Braslav /

По́цех — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Слабодка. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Поцех знаходзіцца ў басейне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,1 м. Даўжыня — 2,55 км, найбольшая шырыня — 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,72 км. Аб'ём вады ў возеры складае 4,52 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,6 км².
Вадаём злучаны пратокай з возерам Недрава, таксама ў Поцех упадае ручай з возера Ільмёнак.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°41'18"N   27°9'50"E
This article was last modified 7 years ago