Возера Абаб'е

Latvia / Kraslavas / Kraslava /

Аба́б'е — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Вялікае Абаб'е. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 1,4 км². Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 3,27 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 10,5 км. Аб′ём вады 2,54 млн. м³. Плошча вадазбору 32,8 км².
Пратокамі злучана з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае рака Абабіца.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°45'8"N   27°13'30"E
This article was last modified 6 years ago