Возера Дубра

Latvia / Kraslavas / Kraslava /
 Upload a photo

Ду́бра — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Абабіца, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Дундзеры. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера складае 1,06 км². Даўжыня 2,22 км. Найбольшая шырыня 0,71 км, даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,9 м. Аб′ём вады 2,1 млн. м³. Плошча вадазбору 19,3 км².
Упадае пратока з возера Берца, выцякае пратока ў возера Абаб'е.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°46'12"N   27°12'49"E
This article was last modified 7 years ago