Возера Воласа Паўночны

Belarus / Vicebsk / Braslav /
 Upload a photo

Воласа Паўночны, Волас Паўночны — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 6,5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў ля вёскі Лявошкі, ў басейне ракі Друйка. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца ў межах былога Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча возера складае 4,21 км². Воласа Паўночны адносіцца да ліку невялікіх глыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 29,2 м, сярэдняя — 7,29 м. Даўжыня возера — 3,56 км, найбольшая шырыня — 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 30,5 млн м³, плошча вадазбору возера — каля 12 км².
Возера злучанае пратокай з возерам Воласа Паўднёвы, а таксама канавай з возерам Снуды.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°45'1"N   27°7'54"E
This article was last modified 6 years ago