Возера Воласа Паўднёвы

Belarus / Vicebsk / Braslav /

Воласа Паўднёвы, Волас Паўднёвы — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў ля вёскі Забор'е. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца ў межах былога Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Воласа Паўднёвы з'яўляецца чацвёртым па глыбіні возерам Беларусі, саступаючы азёрам Доўгае, Рычы і Гінькава. Вадаём знаходзіцца ў басейне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,21 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 40,4 м, сярэдняя — 12,5 м. Даўжыня возера — 2,5 км, найбольшая шырыня — 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі — 7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 15,1 млн м³, плошча вадазбору возера — 6 км².
У паўночнай частцы возера злучанае пратокай з возерам Воласа Паўночны.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°43'39"N   27°8'29"E
This article was last modified 6 years ago