Возера Навята

Belarus / Vicebsk / Braslav /

Навя́та — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка, у межах горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 0,68 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,26 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб′ём вады 1,57 млн. м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Упадаюць 2 меліярацыйныя канавы, выцякае ручай у возера Дрывяты.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°38'8"N   27°3'19"E
This article was last modified 6 years ago