Возера Вяркудскае

Belarus / Vicebsk / Polack /
 Upload a photo

Вярку́дскае (Вяркуда) — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка. Знаходзіцца за 17 км на ўсход ад Ушачаў, каля аграгарадка Вяркуды. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Плошча паверхні складае 1,8 км². Найбольшая глыбіня возера дасягае 12 м, сярэдняя — 6 м. Даўжыня возера 2,2 км, найбольшая шырыня — 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 9 км. Аб'ём вады ў возеры складае 10,86 млн. м³, плошча вадазбору возера — 9,1 км².
Упадаюць ручаі і канал з возера Лінец[1]. На поўначы выцякае ручай у Павульскае.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°12'17"N   28°53'54"E
This article was last modified 7 years ago