Возера Дабееўскае

Belarus / Vicebsk / Senno /
 Upload a photo

Дабе́еўскае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сечна, (выцякае з возера), за 7 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёсак Дабея, Ільінцы, Смяшкова.
Плошча паверхні 2,31 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м, сярэдняя 0,7 м. Даўжыня 2,22 км, найбольшая шырыня 1,35 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Аб'ём вады 1,65 млн. м³. Плошча вадазбору 32 км².
Возера слабапраточнае, дыстрофнае. Злучана ручаём з азёрамі Круглік, Мошна і Зыскаўскае.
Узровень вады ў возеры паніжаны на 1 метр у мэтах здабычы сапрапелю (Дабееўскае радовішча сапрапелю аб'ёмам 11,9 млн. м³).
Nearby cities:
Каардынаты:   55°14'42"N   29°31'42"E
This article was last modified 7 years ago