Возера Палазер'е

Belarus / Vicebsk / Chasniki /

Паўазе́р'е, Палазер'е[1] — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Бешанковіцкім раёнам. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Паўазер'е. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Плошча Паўазер'я складае 8 км². Найбольшая глыбіня возера 17 м, сярэдняя 4,8 м. Даўжыня возера — 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 17,9 км. Аб'ём вады ў возеры складае 38,8 млн. м³, плошча вадазбору 30,9 км².
На возеры 2 невялікіх вострава.
У Паўазер'е ўпадаюць ручаі з азёраў Любжынскае, Калесіна і яшчэ аднаго возера без назвы, канал з возера Мугірына.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°7'38"N   29°4'53"E
This article was last modified 7 years ago