Возера Павульскае

Belarus / Vicebsk / Polack /

Паву́льскае (Павулле, Цётча) — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Павулле. Належыць да групы Ушацкіх азёр, знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.
Плошча возера Павульскае складае 8,54[1] км². Найбольшая глыбіня возера 5,5 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня возера 6,4 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 25 км. Аб'ём вады ў возеры складае 26,75 млн. м³, плошча вадазбору — 652 км².
Праз Павульскае працякае рака Дзіва і злучае яго з азёрамі Янова і Бярозаўскае. Упадаюць ручаі і каналы, у тым ліку ручай Гарбаціца з Чарсцвяцкага возера і ручай з Вяркудскага возера.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°14'30"N   28°54'55"E
This article was last modified 7 years ago