Возера Турасы

Belarus / Vicebsk / Chasniki /
 Upload a photo

Ту́расы, Тураса — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 24 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Калкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Турасаў складае 0,74 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,3 м. Даўжыня — 1,74 км, найбольшая шырыня — 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,14 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,67 млн. м³, плошча вадазбору — 2,94 км².
Праз Турасы цячэ рака Дзіва, якая злучае яго з возерам Атолава. На захадзе ўпадае ручай з возера Правады.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°8'59"N   29°0'0"E
This article was last modified 7 years ago