Возера Жэнна

Belarus / Vicebsk / Chasniki /

Жэнна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўдзень ад вёскі Усая, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя — 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км².
На паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Лешна, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°9'43"N   29°3'31"E
This article was last modified 7 years ago