Возера Вербнае

Belarus / Vicebsk / Chasniki /
 Upload a photo

Ве́рбнае, Вербна — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 23 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 4 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ула, за 0,7 км у напрамку на захад ад вёскі Фролкавічы, у басейне ракі Ула.
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 12 м, сярэдняя 7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 7,5 км².
На поўдні ўпадае ручай, на поўначы выцякае ручай у раку Ула.
Уваходзіць у зону адпачынку Ула.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°11'57"N   29°12'9"E
This article was last modified 7 years ago