Возера Гарнасвечча

Belarus / Vicebsk / Chasniki /

Гарнасвечча, Дыбалёўскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Дыбалі, у басейне ракі Ула.
Плошча паверхні 0,63 км². Даўжыня 2,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня 8,0 м, сярэдняя — 4,93 м. Даўжыня берагавой лініі 5,43 км. Аб’ём вады ў возеры 3,11 млн м³. Плошча вадазбору 13,7 км².
Злучана ручаём з возерам Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у раку Ула.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°9'3"N   29°14'11"E
This article was last modified 7 years ago