Возера Кагальнае (Глыбокае)

Belarus / Vicebsk / Hlybokaje / Глыбокае

Кагальнае — возера ў горадзе Глыбокае. Адносіцца да басейна ракі Бярозаўка.
Плошча — 0,15 км². Даўжыня — 0,62 км, шырыня — 0,38 км, даўжыня берагавой лініі — 1,68 км. Максімальная глыбіня — 5 м, сярэдняя — 2,86 м. Аб'ём вады ў возеры — 0,44 млн м³.
На ўсходзе ўпадаюць ручаі з азёр Бяглец і Крывое. На поўначы вцякае ручай у возера Вялікае.
У мінулым звалася Глыбокае, на яго берагах узнік горад. Сучасная назва возера паходзіць ад яўрэйскага слова «кагал» (яўрэйская грамада).
Nearby cities:
Каардынаты:   55°8'10"N   27°41'19"E
This article was last modified 7 years ago