Возера Загацце

Belarus / Vicebsk / Pastavy /
 Upload a photo

Зага́цце, Загач — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, за 0,2 км ад вёскі Дукі.
Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 3,64 км. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,16 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км².
У возера ўпадаюць 6 ручаёў. Выцякае ручай у раку Спорыца (прыток Мядзелкі).
Nearby cities:
Каардынаты:   55°5'35"N   26°47'9"E
This article was last modified 6 years ago