Возера Споры

Belarus / Vicebsk / Pastavy /
 Upload a photo

Споры — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 5 км на паўднёвы захад ад Паставаў каля вёскі Шыркі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера 20,8 м, сярэдняя 4,2 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,89 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору 48 км².
Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае. Упадае ручай Варонаўка. Таксама з возера Споркі (Малыя Споры) ўпадае ручай.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°4'10"N   26°47'20"E
This article was last modified 7 years ago