Возера Крывое

Belarus / Vicebsk / Chasniki /
 Upload a photo

Крыво́е — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Дубраўка. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Крывое складае 4,5 км². Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня возера — 6 км, найбольшая шырыня — 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 21 км. Аб'ём вады ў возеры складае 43 млн. м³, плошча вадазбору 65,4 км².
Крывое злучанае ручаямі з азёрамі Сосенка, Усая, Жэнна, Паўазер'е. З возера выцякае ручаіна ў раку Дзіва.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°9'30"N   29°1'33"E
This article was last modified 7 years ago