Возера Цеменіца (Двор-Суша)

Belarus / Vicebsk / Chasniki / Двор-Суша
 Upload a photo

Це́меніца, Цяменіца — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Суша і Двор Суша.
Плошча паверхні 1,07 км². Даўжыня 2,21 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Найбольшая глыбіня 20,2 м, сярэдняя 8,8 м. Аб'ём вады ў возеры 9,46 млн. м³. Плошча вадазбору 105,4 км².
У паўднёвай частцы возера невялікі востраў.
На поўдні выцякае пратока ў возера Астраўкі, на захадзе ўпадае пратока з возера Ліпна, на ўсходзе з возера Любіцына. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°5'32"N   29°1'45"E
This article was last modified 7 years ago