Чорнае мора

Ukraine / Krym / Kurpaty /

Чо́рнае мо́ра — (у старажытнасці: Pontus Euxinus) мора якое знаходзіцца паміж паўвыспай Малая Азія на поўдні, Каўказам на ўсходзе, Усходнееўрапейскай нізінай на поўначы і Балканскай паўвыспай на захадзе. Адносіцца да Атлантычнага акіяна.
Па адной з версій, назва паходзіць ад таго, што з-за наяўнасці ў вадзе серавадароду на якары, які знаходзіўся на глыбіні больш за 150 метраў, адкладаліся хімічныя элементы чорнага колеру. Маракі, бачачы гэтую з’яву, назвалі мора “Чорным”.
Мора з’яўляецца найвялікшым рэзервуарам бескіслароднай вады ў свеце.
Чорнае мора злучана пралівамі Басфор і Дарданелы з Міжземным морам. Паўночная частка, аддзеленая Крымскай паўвыспай, мае назву: Азоўскае мора, злучанае з Чорным морам Керчанскім пралівам. Плошча паверхні складае 422.000 км² (разам з Азоўскім морам), аб'ём 555.000 км³, сярэдняя глыбіня 1.315 метраў, максімальная глыбіня 2.258 метраў, даўжыня з захаду на ўсход 1.150 км, з поўдня на поўнач 580 км. Берагавая лінія мае невялікую колькасць заток: Ягарлыцкая, Тэндароўская, Каркініцкая, Еўпатарыйская, Севастопальская, Балаклаўская, Тэадарыйская. Існуюць утвораныя рэкамі ліманы. Асноўныя рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора: Дунай, Днестр, Паўднёвы Буг і Дняпро. Да найважнейшых партоў адносяцца: Канстанца (Румынія), Бургас і Варна (Баўгарыя), Наварасійск (Расія), Адэса (Украіна), Поці (Грузія), Трабзон і Самсун (Турцыя).
Чорнае мора з’яўляецца геалагічна маладым (існуе гіпотэза, што яно ўтварылася каля 5600 года да н.э.) і з’яўляецца рэшткамі вялікага Сармацкага мора. Салёнасць на паверхні складае 18,3 o/oo, на дне дасягае 22,5 o/oo. Розніцу салёнасці на паверхні і ў глыбіні падтрымлівае абмен вадой з морам Міжземным. З-за розніцы салёнасці, адсутнасці абмену вады з глыбіні і паверхні вядзе да знікнення кіслароду і ўзнікнення серавадароду. Гэта з'яўляецца прычынай адсутнасці арганічнага жыцця ў глыбіні. У паўднёва-заходняй частцы існуюць радовішчы нафты. Тэмпература вады ад 27° летам да 5° зімой. Клімат кантынентальны. Марскія цячэнні двух відаў: першыя выкліканыя абменам вады з Мармуровым морам, другія ўтвараюцца цыкланарным укладам вятроў.
Існуе гіпотэза, што легенды аб вялікім патопе, якія сустракаюцца ў розных культурах свету (таксама і ў Бібліі), звязаны са знікненнем скал, якія блакавалі праход паміж Міжземным морам і Чорным, пералівам вялізных масаў вады і затапленнем вялікай тэрыторыі.
У Чорным моры жыве каля 185 гатункаў рыб, але рыбалоўства слаба развіта, гадавая лоўля рыб складае 100 000 тон рыбы, у асноўным: анчоўсы і скумбрыі.
У наш час Чорнае мора не грае вялікай ролі ў камунікацыях, але ў старажытнасці тут ішлі вялікія купецкія шляхі (нават з Балтыйскага мора, які меў назву “З варагаў у грэкі” і праходзіў праз тэрыторыю Беларусі). Знайшло гэта адлюстраванне ў міфах і легендах, з якіх найбольш вядомыя “Вандроўка за залатым руном” і міф пра амазонак, якія павінны былі жыць у гэтых мясцінах.
У наш час на берагах Чорнага мора вельмі развіты турыстычны бізнэс. На берагах Румыніі, Баўгарыі і Крыма (Украіна), знаходзяцца курорты міжнароднага значэння.
Nearby cities:
Каардынаты:   43°46'5"N   34°38'25"E
Гэты артыкул абаронены
  •  358 км
  •  363 км
  •  466 км
  •  530 км
  •  535 км
  •  546 км
  •  551 км
  •  653 км
  •  840 км
  •  926 км
Array