Гісторыка-культурны комплекс «Поле Ратнай Славы»

Belarus / Vicebsk / Polack /
 воінскі мемарыял, Вялікая Айчынная вайна

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Поле ратнай славы» адбылося 17 верасня 2006 года. Месца, на якім размяшчаецца мемарыяльны комплекс «Поле ратнай славы», было мяжой абароны, на якім байцы 508-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі пад камандаваннем камбрыга А. I. Зыгіна і 43-га кулямётнага батальёна Полацкага ўмацаванага раёна стрымлівалі праўзыходныя сілы праціўніка ў першай палове ліпеня 1941 г. Комплекс быў створаны на працягу 2006 года намаганнямі 28 прадпрыемстваў Полацка і Полацкага раёна, 5 воінскіх частак Полацкага гарнізона, а таксама Гомельскага сельсавета, якія прывялі ў парадак агнявыя кропкі (доты) былога Гомельскага вузла абароны. Таксама былі адноўлены траншэі, супрацьтанкавыя і супрацьпяхотныя збудаванні, з'явіліся пешаходныя дарожкі, альтанкі, аўтамабільная стаянка, электрычнае асвятленне, прычалы і калодзеж.

field.polotsk.museum.by/
tomkad.livejournal.com/338281.html?ysclid=lqqoyxibm0374...
vitvesti.by/75-let-osvobozhdeniia-vitebshchiny/pole-rat...
Nearby cities:
Каардынаты:   55°18'8"N   28°46'43"E
This article was last modified 2 years ago