Возера Зашчаты

Belarus / Vicebsk / Polack /
 возера, вадасховішча

Зашча́ты (Шчаты) — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча складае 0,83 км². Найбольшая глыбіня возера — 7 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Плошча вадазбору 660 км².
На поўдні ў возера ўпадае рака Туржэц, на захадзе з Зашчатаў выцякае пратока ў возера Гомель, на якой пабудаваная плаціна.
Возера з'яўляецца азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва плаціны Гомельскай ГЭС на пратоцы, якая выцякае з яго ў возера Гомель. Другая назва – Гомельскае вадасховішча.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°18'12"N   28°48'3"E
This article was last modified 7 years ago