Возера Гомель

Belarus / Vicebsk / Polack /

Гомель (Гомля) — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля аграгарадка Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча складае 3,46 км². Найбольшая глыбіня возера 23 м, даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 1,2 км.
Вадаём падзелены на 2 плёсы: паўночны і паўднёвы, якія злучаныя неглыбокім пралівам. Дно паўночнага плёсу плоскае, паўднёвага — больш глыбокае, лейкападобнае, з стромкімі схіламі.
У паўднёвай затоцы возера востраў плошчай 0,1 га (0,001 км²).
У возера ўпадае ручай з возера Канашы. Таксама Гомель злучанае пратокай з возерам Зашчаты, існуе сцёк па пратоцы ў возера Суя.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°18'40"N   28°45'18"E
This article was last modified 8 years ago