Налібоцкая пушча

Belarus / Minskaja Voblasts / Valozhyn /
 запаведнік, заказнік  Дадаць катэгорыю

Ландшафтны заказнік «Налібоцкая пушча» — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Заходняй Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэта абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя. Ацэнка плошчы вагаецца ад 1,4 да 2,4 тыс км², а з прылеглымі абшарамі, у залежнасці ад крытэрыяў, значна болей. У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці.
Налібоцкая пушча — суцэльны масіў у басейнах Заходняй Бярэзіны і Усы. Належаць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°53'50"N   26°17'1"E
Гэты артыкул абаронены