Белавежская пушча
Belarus /
Brest /
Kamjenec /
World
/ Belarus
/ Brest
/ Kamjenec
Свет / Польшча /
парк, лес, UNESCO biosphere reserve (en), запаведнік, заказнік, сусветная спадына ЮНЕСКО, animal sanctuary (en)
Белавежская пушча зьяўляецца ўнікальным і буйнейшым масівам старажытных лясоў, тыповых для раўнін Сярэдняй Эўропы. Сярэдні ўзрост лясоў Белавежскай пушчы складае больш 100 гадоў, асобныя ўчасткі лесу маюць узрост 250—350 гадоў. У Пушчы зарэгістравана больш тысячы дрэваў-волатаў (400—600 летнія дубы, 250—350 летнія ясені і хвоі, 200—250 летнія елкі). Белавежская пушча па ліку відаў расьлін і жывёлін ня мае сабе роўных у Эўропе. Тут растуць 958 відаў судзінкавых споравых і насенных расьлін, зарэгістравана 260 відаў мохаў і мохападобных, больш 290 відаў лішайнікаў і 570 відаў грыбоў. У сьпісе фаўны Белавежскай пушчы налічваецца 59 відаў млекакормячых, 227 відаў птушак, 7 відаў гадаў, 11 відаў земнаводных, 24 віды рыб і больш 11 000 беспазванковых жывёлін. Тут жыве самая буйная ў сьвеце папуляцыя зуброў. З буйных траваедных жывёлін тут сустракаюцца высакародны алень, дзік, казуля і лось, з драпежнікаў насяляюць воўк, лісіца, рысь, барсук, куніца лясная, выдра і іншыя. У Пушчы захаваліся ўнікальныя супольнасьці беспазванковых — насельнікаў мёртвай і гнілой драўніны, кнотавых грыбоў, верхавых і нізінных балотаў. Флора і фаўна прадстаўленыя вялікім лікам рэдкіх відаў расьлін (піхта, дуб скальны, лілея-саранка, астранцыя вялікая, званочак ліліелісны), жывёлін (зубар, рысь, барсук) і птушак (арлан-белахвосты, зьмяяяд, чорны бусел, журавель шэры, падорлік малы, пугач, няясыць барадатая, сыч вераб'іны, дзяцел беласьпінны, дзяцел трохпальцы, сіваграк, чарацянка вяртлявая і шматлікія іншыя), занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.
Спасылка на Wikipedia: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Белавеская_пушча
Nearby cities:
Каардынаты: 52°42'12"N 23°54'14"E
Гэты артыкул абаронены
- Белавежскi нацыянальны парк (у межах да пашырэння тэрыторыi) 15 км
- Рэзэрват Старына 22 км
- Лес 25 км
- Белавежская пушча / Бяловежа 50 км
- Кнышынская пушча 89 км
- Кнышынская пушча 98 км
- Лесапарк "Румлёва" 107 км
- Кнышынская пушча 112 км
- Заказьнік "Шчучынскі" 120 км
- Лес 122 км
- Дом малітвы царквы ЭХБ 2.4 км
- Праваслаўная царква сьв. Мікалая 3.6 км
- Палацавы парк 3.9 км
- Белавежская пушча / Бяловежа 6 км
- Зубар 7 км
- Белавескі вальер зуброў 7 км
- Тарпаны 7.2 км
- Шлях каралеўскіх дубоў 8.4 км