Белавежская пушча / Бяловежа
Poland /
Podlaskie /
Hajnywka /
World
/ Poland
/ Podlaskie
/ Hajnywka
лес, UNESCO biosphere reserve (en), сусветная спадына ЮНЕСКО, нацыянальны парк, animal sanctuary (en)
Найбольш буйны астатак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які ў дагістарычныя часы рос на тэрыторыі Еўропы. Паступова ён быў высечаны і ў адносна непарушным стане ў выглядзе буйнога масіву захаваўся толькі ў Белавежкім рэгіёне (на тэрыторыі Беларусі і Польшчы).
Як ахаваная прыродная тэрыторыя, Белавежская пушча вядомая яшчэ з 1409 г. - польскі кароль Ягайла, у прыватных уладаннях якога знаходзілася тады Белавежская пушча, выдаў указ, згодна з якім паляванне на буйнога звера ў пушчы забаранялася. З 1413 г. знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а ў 1795 г. увайшла ў склад Расiі.
З 1919 г. пушча перайшла да Польшчы, дзе ў 1921 г. было створана лясніцтва «Рэзерват» (4693 га) і ахоплена абсалютна запаведнай аховай 1061 га. У 1939 г. на тэрыторыі БССР быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны запаведнік «Белавежская пушча». З 1957 г. пушча мела статус Дзяржаўнага запаведна-паляўнічай гаспадаркі, ў 1991 годзе рэарганізавана ў Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавежская пушча».
У 1979 г. рашэннем ЮНЕСКА Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавежская пушча» (Беларусь) / Бяловежа (Польшча) уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 г. яму прысвоены статус біясфернага запаведніка, а ў 1997 г. ён узнагароджаны дыпломам Савета Еўропы.
Белавежская пушча з'яўляецца унікальным і найбуйнейшым масівам старажытных лясоў, тыповых для раўнін Сярэдняй Еўропы. Сярэдні ўзрост лясоў Белавежская пушча складае больш за 100 гадоў, асобныя ўчасткі лесу маюць узрост 250-350 гадоў. У пушчы зарэгістравана больш за тысячу дрэваў-волатаў (Цар-дуб і іншыя 400-600 летнія дубы, 250-350 летнія ясені і хвоі, 200-250 летнія елкі). Белавежская пушча па ліку відаў раслін і жывёл не мае сабе роўных у Еўропе. Тут растуць 958 відаў судзінкавых споравых і насенных раслін, зарэгістравана 260 відаў імхоў і мохападобных, больш за 290 відаў лішайнікаў і 570 відаў грыбоў. У спісе фауны Белавежская пушча налічваецца 59 відаў млекакормячых, 227 відаў птушак, 7 відаў паўзуноў, 11 відаў земнаводных, 24 віды рыб і больш за 11 000 беспазванковых жывёл. Тут жыве самая буйная ў свеце папуляцыя зуброў. З буйных траваедных жывёлін тут сустракаюцца высакародны алень, дзік, казуля і лось, з драпежнікаў насяляюць воўк, лісіца, рысь, барсук, куніца лясная, выдра і іншыя. У пушчы захаваліся ўнікальныя супольнасьці беспазванковых - насельнікаў мёртвай і гнілой драўніны, кнотавых грыбоў, верхавых і нізінных балот. Флора і фаўна прадстаўленыя вялікім лікам рэдкіх відаў расьлін (піхта, дуб скальны, лілея-саранка, астранцыя вялікая, званочак ліліелісны), жывёл (зубр, рысь, барсук) і птушак (арлан-белахвост, зьмяяяд, чорны бусел, журавель шэры, падорлік малы, пугач, няясыць барадатая, сыч вераб'іны, дзяцел беласьпінны, дзяцел трохпальцы, сіваграк, чаротаўка вяртлявая і шматлікія іншыя), занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі.
У 2014 годзе ЮНЕСКА змяніў межы аб'екта. Паменшаная яго тэрыторыі з боку Беларусі больш чым на 5 000 гектараў і маштабнае пашырэнне польскай частцы тэрыторыі (з 5069 да 59576 гектараў). Такім чынам, агульная плошча гэтага трансгранічнага аб'екта цяпер складае 141885 гектараў.

Спасылка на Wikipedia: http://be.wikipedia.org/wiki/Белавежская_пушча
Nearby cities:
Каардынаты: 52°43'10"N 23°49'6"E
Гэты артыкул абаронены
- Нацыянальны прыродны парк «Прыпяць-Стохад» 112 км
- Дзукійскі Нацыянальны Парк 171 км
- Нацыянальны парк "Прыпяцкі" 271 км
- Нацыянальны парк "Нарачанскі" 301 км
- Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» 395 км
- Нацыянальны парк «Татра» 480 км
- Нацыянальны парк «Нізкія Татры» 528 км
- Нацыянальны парк Лахемаа 785 км
- Нацыянальны парк «Валдайскі» 842 км
- Нацыянальны парк Бёргеф'ель 1512 км
- Белавескі вальер зуброў 1.9 км
- Зубар 2 км
- Тарпаны 2.2 км
- Шлях каралеўскіх дубоў 2.4 км
- Палацавы парк 2.5 км
- Праваслаўная царква сьв. Мікалая 2.9 км
- Дом малітвы царквы ЭХБ 3.9 км
- Белавежская пушча 6 км