Палацава-паркавы комплекс Валовічаў

Belarus / Hrodna /
 парк, building/structure currently being renovated/restored/reconstructed (en), цікавая месца, помнік архітэктуры (гісторыі)

Палацава-паркавы комплекс Валовічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й паловы XVIII — пач. XIX ст. Размешчаны ў в. Свяцк, цяпер Гродзенскі раён, у былым маёнтку Валовічаў, на маляўнічай узгорыстай мясцовасці.
Створаны паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака пры гродзенскім маршалку Юрыі Валовічу і яго сыне Антоніі. Фармаваўся ў два этапы: на першым у 1779 г. — будаўніцтва і афармленне інтэр'ера палаца ў раннекласіцыстычным стылі, на другім у пачатку ХІХ ст. — дапаўненне агульнай кампазіцыі бакавымі флігелямі з галерэямі-каланадамі. У пачатку ХХ ст. належаў Ю. Гурскаму.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°47'48"N   23°39'43"E
This article was last modified 9 years ago