Возера Звонь

Belarus / Vicebsk / Ljepjel /
 Upload a photo

Звонь (Званское) — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Ушачаў, каля вёскі Звонь.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Звоні складае 1,46 км². Найбольшая глыбіня возера 17,9 м, сярэдняя 6,1 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 1,14 км. Даўжыня берагавой лініі — 7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 8,78 млн. м³. Плошча вадазбору 17,4 км².
Возера мае 3 вострава, агульная плошча якіх складае 4,2 га (0,042 км²).
На поўдні ў возера ўпадае рака Зуйніца, на поўначы з Звоні выцякае ручай у возера Вялікае Існа.
Вадаём уваходзіць у зону адпачынку курорта «Ушачы».
Nearby cities:
Каардынаты:   55°3'53"N   28°31'53"E
This article was last modified 7 years ago