Гарадзішча Змяёўка (Пелагееўскае гарадзішча) (Магілёў)

Belarus / Mahiljow / Магілёў
 археалагічнае месца, гарадзішча, зарэгістраваны будынак, iron age (en)
 Upload a photo

Змяёўка — мясцовая назва гарадзішча ў Магілёве, размешчанага на правым беразе ракі Дубравенка (за 1,5 км вышэй упадзення яе ў Дняпро). Абследаваў у пачатку 20 ст. Е. Р. Раманаў, раскопкі ў 1973 годзе праводзіў Я. Р. Рыер. Даследавана 22 м² плошчы. Прасочаны 3 культурныя пласты: у ніжнім знойдзены рэшткі посуду культуры штрыхаванай керамікі ранняга жалезнага веку (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.); сярэдні адносіцца да 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э., для яго характэрны рэшткі ляпной керамікі; верхні меў фрагменты ганчарнай керамікі 11-12 стагоддзяў.
Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 513В000006
Nearby cities:
Каардынаты:   53°54'36"N   30°19'40"E
This article was last modified 6 years ago