Гарадзішча | гістарычнае месца

Belarus / Minskaja Voblasts / Maladzecna /
 гістарычнае месца, гарадзішча
 Upload a photo

За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Парадоўшчына, на ўзгорку вышынёй 15 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 52 м, пашкоджана ямамі. Адкрыў у 1969 г. Г.В. Штыхаў. Абсьледваў у 1979 г. В. І. Шадыра. Знойдзены фрагмэнты ляпнога посуду, гліняныя прасьліцы, трапецападобныя бронзавыя падвеска і трубачка. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі (7 ст. да н.э. - 4 ст. н.э.). Асобныя знаходкі даюць падставу меркаваць, што жыцьцё тут працягвалася і ў 3-й чвэрці 1-га тысячагодзьдзя н. э.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°13'8"N   26°57'29"E
This article was last modified 2 years ago