Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)

Belarus / Vicebsk / Doksicy / Будслаў
 pilgrimage (en), помнік архітэктуры (гісторыі), касцёл, Каталіцкая царква (рэлігійная супольнасць)

Будслаўскі касцёл бернардынаў (Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі) — былы бернардынскі, цяпер прыхадскі каталіцкі храм у п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці; помнік архітэктуры і гісторыі культуры.
Упершыню згадваецца ў дакументах у 1504 г., калі вялікі князь ВКЛ Аляксандр падарыў віленскім бернардынцам (галіна францысканцаў) 6 000 моргаў лесу ў Мінскам павеце. Манахі, якія атрымалі зямлю жылі па 2-4 чалавека ў пабудовах-будах, маючы пры гэтым капліцу.
У 1591 годзе быў пабудаваны драўляны храм Наведвання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзілася цудадзейны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 годзе Янам Пацам з Рыма (дарунак Папы Рымскага Клімента VIII) і ў 1613 годзе перададзены ў касцёл. Пазней, у 1643 годзе, пабудаваны новы касцёл, а ў 1750 годзе — жылы корпус. 29 чэрвеня 1767 года было пачата будаўніцтва новага касцёла.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°47'13"N   27°27'4"E
This article was last modified 12 years ago