Мемарыял «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці»

Belarus / Homjel / Rahacow /
 мемарыял, massacre (en), Вялікая Айчынная вайна

Старая частка мемарыяла – скульптура і камень з надпісам аб увекавечанні памяці 1800 жыхароў вёскі Боркі і навакольных вёсак, расстраляных і жыўцом спаленых фашыстамі падчас карнай акцыі 15 чэрвеня 1942 года. Баркі – адзіная адноўленая з 21 вёскі пасля падзей таго дня. Пасля вайны тут заставалася 12 чалавек. Наадварот яго размешчана новая частка мемарыяла – сцяна памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці: шэсць вялізных гранітных пліт з назвамі населеных пунктаў. Мемарыял «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» пабудавалі ў 2008 годзе.
У 2019 годзе кіраўніцтва вобласці вырашыла рэканструяваць мемарыял у вёсцы Боркі і стварыць на гэтым месцы кампазіцыю, якая б у поўнай меры паказала ўсе зверствы нацызму. Па праекце з'явіліся элементы мемарыяльнага комплексу, якія ўвасабляюць жах трагедыі ў Борках: скульптурныя кампазіцыі «Беларусь – балесная маці», «Вуліца», «Полымя», «Калодзеж».
У канцы імправізаванай вуліцы ўсталяваны камень з пасланнем да нашчадкаў і разбіты парк, які ўвасабляе жыццё.
20 чэрвеня 2020 года комплекс урачыста адчынены пасля рэканструкцыі.


www.youtube.com/watch?v=JREunPlLVU0&t=5s
Nearby cities:
Каардынаты:   53°27'48"N   29°42'18"E
This article was last modified 1 year ago