Возера Вішнеўскае

Belarus / Hrodna / Smarhon /

Ві́шнеўскае — возера ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 19,79 млн м³, плошча вадазбору — 56,2 км².
Nearby cities:
Каардынаты:   54°43'23"N   26°34'0"E
This article was last modified 5 years ago